- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Начная бітва за гісторыю. Расейцы справакавалі крывавыя беспарадкі ў Таліне. Сутычкі на вуліцах эстонскай сталіцы распачаліся ў чацьвер поначы. Ад ранку эстонскія археолягі прыступілі да эксгумацыі парэшткаў савецкіх салдатаў. Урад вырашыў перанесьці іх разам з помнікам — г.зв. Бронзавым салдатам — з цэнтру гораду на вайсковыя могілкі. Працы адбываліся пад разгорнутым вялікім вайсковым намётам пад абаронай шчьгльнага кардону паліцыянтаў. Увечары да пагорку Тынісьмягі, дзе стаяў помнік, сталі сьцягвацца пратэстоўцы — расейскамоўныя жыхары Таліна. Аўтобусы прыехалі таксама з Нарвы. Кохтла-Ярвэ і Сіламяэ — паўночнага ўсходу краіны. На зьмярканьні група зь некалькіх дзясяткаў чалавек спрабавала прарваць ачапленьне і прадзерціся да помніку праз паркан. Паліцыя не дала рады іх адціснуць і ўжыла вадамёты і сьвятла-шумавыя гранаты.