- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзяржава для народу. Пасьля адмены льготаў на самае неабходнае — камуналку для пэнсіянэраў і праезд для студэнтаў — Беларусь ператвараецца ў найменш сацыяльную дзяржаву ў Эўропе. «Хоча Пуцін, каб мы плацілі гэтыя грошы, — будзем зьбіраць ад лекаў, чарнобыльцаў, ад тых, хто ў акопах гніў, зьбяром...», — крыўдаваў нядаўна кіраўнік Беларусі на падаражаньне расейскіх энэрганосьбітаў. Хто тады мог думаць, што гэта ня кідкая рыторыка, а прадуманая стратэгія, якая і легла ў аснову новага закону «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзянаў». Будуць адмененыя зьніжка на праезд у пасажырскім транспарце для навучэнцаў, вэтэранаў працы, грамадзян пры выкананьні службовых абавязкаў. Скароцяцца катэгорыі асобаў, якія маюць ільготы па аплаце камунальных і мэдычных паслуг.