- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перад 100-годзьдзем «Нашай Нівы» напрогпваюцца параўнаньні таго рэжыму і гэтага. Пры цару Мікалаю П асобныя нумары канфіскоўваліся, іншыя выходзілі зь белымі плямамі цэнзуры, але цар не забараняў распаўсюду беларускіх газэтаў. У італьянцаў ёсьць прымаўка cosa cara, cosa rara — дарагую рэч цяжка здабыць. Найперш прашу цярпеньня. Сыстэма самараспаўсюду наладжваецца. На момант здачы гэтага нумару 99 працэнтаў папярэдняга тыражу разышліся. Што не дайшло — тое пераважна непаўніня адрасоў і чалавечыя памылкі. Тыраж друкуем з запасам, кожны страчаны асобнік кампэнсуем. Газэта часам ідзе доўга. Непазьбежна будуць і збоі: «ідэалягічны праціўнік» ня дрэмле.