- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чатырохтыднёвая лібэралізацыя. За мінулыя 10 дзён былі вызваленыя тры палітвязьні, спыненыя некалькі палітычна матываваных крымінальных справаў, вынесеныя мяккія прысуды маладафронтаўцам і ніводзін чалавек ня быў пакараны арыштам за палітыку. Гэтыя рашэньні выносяць тыя самыя судзьдзі, якія яшчэ месяц таму бязьлітасна садзілі за тры ўлёткі. Ходзяць чуткі пра ўгоду Пяткевіч-Крэмэра, паводле якой беларускія ўлады маюць вызваліць усіх палітвязьняў да 10 чэрвеня, а ў якасьпі кроку ў адказ некалькі эўрапейскіх саюзьнікаў ЗПІА заблякуюць зьняцьцё гандлёвых прэфэрэнцый для Беларусі. Рашэньне аб прэфэрэнцыях мае быць прынятае 21 чэрвеня. Нядоўга засталося чакаць, каб пабачыць, як далёка зойдзе гэтая гульня. Ня будзем падманвацца. Палітвязьняў вызваляюць не таму, што за грамадзянамі раптоўна прызналі права на выказваньне незалежных палітычных поглядаў ці захаваньне нацыянальнай кулыуры. Не таму, што адмовіліся ад манаполіі на ўладу. Гаворка ідзе пра звычайны розыгрыш у абмен за фінансавыя выгады, за шчасьце спажыўцоў — каб эканамічная стабільнасьць умацавала рэпрэсіўную сыстэму. Болын за тое, прапаганда выкарыстоўвае сытуацыю, каб яшчэ раз абылгаць дысыдэнтаў, выдаўшы іх за агентаў Захаду. Прыгадваецца, як ГДР дазваляла Заходняй Германіі выкупаць палітвязьняў. Дзеля прапагандысцкага эфэкту Хонэкер на кожнага палітычнага ў нагрузку яшчэ даваў два крымінальнікі.