- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навіну ўводзіць, старыны ня рушыць. Актывісткі ініцыятыўнай групы па вяртаньні царквы Сьвятога Язэпа і манастыра бэрнардынаў Івона Мапукевіч і Ганна Сіўчык сустрэліся са старшынём Менгарвыканкаму Міхаілам Паўлавым. Яны спрабавалі даведанца пра лёс сьвятыні, якую ўлады маюць перабудаваць пад гасьцініпу і забаўляльны комплекс. Паводле словаў Івоны Манукевіч, кіраўнік сталіцы пацьвердзіў ранейшыя пляны адносна былых кляштарных камяніцаў. Што датычыць храму, Паўлаў адказаў, што яго перададуць у камунальную ўласнасьць і прыстасуюць пад «аб'ект культурна-бытавога прызначэньня». Разам з гэтым, Паўлаў запэўніў, што будынак ня будзе «зьняслаўлены». Падчас гутаркі Паўлаў спаслаўся на экспэртызу будынкаў, праведзеную Міністэрствам кулыуры, якая «ня выявіла ў іх нічога сьвятога». «Калі мы папрасілі яшчэ раз падумаць, мэр сказаў, што «Мы так вырашылі, мы — ўлада, нам трэба карміць людзей», — кажа Івона Манукевіч.