- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Біскуп Дзям’янка — новы кіраўнік Касьцёлу. Вялікі кардынал Сьвёнтак сыходзіць. Папа Бэнэдыкт XVI вызваліў з пасады кіраўніка Каталіцкае Царквы ў Беларусі кардынала Казімера Сьвёнтка, мітрапаліта Менска-Магілёўскага на грунце канону 401 параграфу 1 кодэксу кананічнага права. Разам з тым, сьвяты айцец прызначыў Антонія Дзям'янку, тытулярнага біскупа Лесьвійскага і дапаможнага Менска-Магілёўскага, апостальскім адміністратарам sede vacante і ad nutum Sanctae Sedis названай мітрапалітальнай сталіцы. Сёньня ж біскуп Дзям'янка прыме высокую пасаду, даручаную яму святым айцом.