- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першы беларускамоўны міністр. На пасаду міністра культуры прызначаны кар'ерны дыпламат Павел Латушка. Пра адстаўку былога міністра культуры Уладзіміра Мацвейчука гаварылі вельмі даўно. Былы дырэктар наваполацкага ПТВ №233 хімікаў і дырэктар па ідэалагічнай працы «Белнафтахіму» быў чалавекам выпадковым на гэтай пасадзе. Радзіма сказала стаць дырэктарам Белтэлерадыёкампаніі — Мацвяйчук стаў. Міністрам культуры — будзем старацца! Практыка для Беларусі не новая: танкіста Сівакова таксама ж ставілі кіраваць спортам, ды і колькі такіх прыкладаў. Чыноўнікі мусяць быць узаемазаменныя і гатовыя закрыць сабой амбразуру. Як бы там ні было, але сваёй працай Мацвяйчук не заслужыў абурэння з боку Лукашэнкі. Можа таму, што працы асабліва ніякай не было. Міністэрства культуры апошнія гады характарызавалі ўсеагульным застоем і бюракратыяй. Мацвейчука ж называлі ці не горшым міністрам культуры. Тым не менш, перавод яго на месца дарадцы прэзідэнта можна разглядаць, як даніну павагі кіраўніка краіны да гэтага чалавека.