- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нашы. Сустрэў неяк знаёмага сацыял-дэмакрата. Падчас гутаркі той дастаў аркуш і прапанаваў падпісацца за вызваленьне Казуліна. Я запытаўся пра іх колішняга лідэра — Міколу Статкевіча. На маю думку, лягічным было б патрабаваць свабоды і яму. Былы і цяперашні лідэры сацыял-дэмакратыі за кратамі. Аднак у адказ пачуў: — Статкевіч жа ня наш! Дый ён жа толькі на хіміі, а не ў ізалятары! Ня мне вызначаць, дзе сядзіцца лягчэй, хто пакутуе болей, а хто меней. I адзін, і другі — ахвяры палітычных рэпрэсіяў. Зьдзіўляе, як лёгка шмат хто з былых паплечнікаў адвярнуліся ад свайго лідэра, забыліся на былое, на гісторыю сваёй партыі. Статкевіч «ня наш», таму ягоныя праблемы — гэта ягоныя праблемы. Па нейкім часе, магчыма, і цяперашні лідэр Грамады станецца «ня іхні», і на яго забудуцца — калі не пачнуць ганьбіць. Гэта нагадвае былыя савецкія часы, калі па зьмене генэральнага сакратара ўсе шараговыя чальцы партыі пачыналі наракаць на былых правадыроў.