- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Парушэньне абмену рэчываў. Дыпляматыя апазыцыі можа і павінна змагацца за вяртаньне прэфэрэнцый. Камэнтар Рэдакцыі. Рашэньне прынятае. Беларусь пазбылася прэфэрэнцый у гандлі з Эўрасаюзам. Гэта азначае, што ЭС ня лічыць пагрозу далучэньня Беларусі да Расеі рэальнай. Ён ня бачыць бяды ў дадатковай пераарыентацыі беларускіх гандлёвых патокаў на Расею. Эўрасаюз верыць у мэтазгоднасьць мэтаду санкцый. ЭС лічыць магчымым зьмяніць уладу ў Беларусі і не выключае хуткай дэстабілізацыі эканамічнай сытуацыі. Пры гэтым ЭС прыйшоў да разуменьня, што лукашэнкаўцы рэагуюць толькі на фінансавыя аргумэнты. I мяркуе, што Лукашэнка ня будзе бясконца павялічваць сваю залежнасьць ад Масквы. Міжнароднае прафсаюзнае і праваабарончае лобі ўплывае на Брусэль у пытаньні Беларусі ў болынай ступені, чым у пытаньні, скажам, Узбэкістану, што тлумачыцца меншым уплывам бізнэс?групаў, у Беларусі непрысутных.