- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля сённяшніх сустрэчаў пачнуцца двухбаковыя перамовы па ўсіх канкрэтных пытаннях, з адкрыццём еўрапейскіх рынкаў для беларускіх вытворцаў уключна, заявіла еўракамісарка па замежных сувязях і палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднэр перад прадстаўнікамі незалежнага грамадства і пасламі краін Еўрасаюза ў гатэлі «Еўропа». Гэты яе выступ завяршаў праграму насычанага візіту, што адбыўся 22 чэрвеня. Уранку яна спаткалася з лідэрамі апазіцыі і прадстаўнікамі грамадскасці, а пасля дзве з паловай гадзіны гаварыла з Лукашэнкам. У сваім выступе Ферэра-Вальднэр адзначыла некалькі сімвалічных момантаў Найперш, чыноўніца падкрэсліла, што гэта першы візіт у нашу краіну асабіста яе, і першы візіт да нас еўракамісара.