- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ раз аб Праграме Каліноўскага: перабор. Стварэньне Праграмы Каліноўскага было вялікім праектам, і масавы разавы набор мінулага году зрабіў вялікае ўражаньне. Ён вывеў з-пад удару многіх маладых людзей. Унівэрсытэтам быў дадзены загад устрымлівацца ад выключэньня студэнтаў. У гэтым быў галоўны посьпех праграмы, інвэстыцыя ў будучыню. Цяпер важна рацыянальна выкарыстаць адкрытыя магчымасьці. Стала вядома, што сёлета па Праграме Каліноўскага толькі Полынча гатовая прыняць 70 беларускіх студэнтаў. Безумоўна мусяць мець магчымасьць навучацца выключаныя з унівэрсытэтаў за палітыку — як Юрась Алейнік, а таксама тыя, каму пагражае рэальная небясьпека. Аднак такіх няшмат, бадай, намнога менш за 70 чалавек. Ахоп праграмай іншых людзей супярэчыў бы ідэалам Каліноўскага. Скарачэньне колькасьці скрыўджаных, выключаных — задача і крытэр посьпеху праграмы. Пагоня за колькасьцю, наадварот, дыскрэдытавала б стваральнікаў праграмы і размывала прынцыпы незалежнага грамадзтва.