- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся ў чэрвені на $591 млн (18,3%) і на 1 ліпеня склалі $2647 млн проці $3238 млн на 1 чэрвеня, паведаміў Белстат. Такім чынам, ад пачатку году ЗВР краіны знізіліся на $415 млн (13,5%) з $3061 млн на 1.01.2009. І гэта пры тым, што за дадзены перыяд на рахункі Нацбанку прыйшло каля 2,1 млрд даляраў замежных крэдытаў і аплатаў ад «Газпрому». Плюс кітайскі своп на $3 млрд. У ліпені падзенне ЗВР мае быць меншым дзякуючы атрыманню 670 млн даляраў ад МВФ. Нягледзячы на гэта, змрочная чэрвеньская статыстыка ставіць пад вялікае пытанне магчымасці працягу цяперашняе палітыкі ўладаў. Нацбанк трымаў курс рубля ад падзення, а ўрад пампаваў інвестыцыі ў эканоміку, каб утрымаць занятасць. У выніку Беларусь мае цяпер найніжэйшы ў рэгіёне ўзровень золатавалютных рэзерваў у прапорцыі да ВУП і імпарту. Усё зараз будзе залежаць ад дадаткова запрошанага крэдыту ад Еўрасаюзу.