- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што супольнага між сэсіяй ПА АБСЭ і «Славянскім базарам»? Хоць «саюзная дзяржава» даўно стала аб'ектам іроніі, ёсьць адна сфэра, дзе назіраецца кранальнае адзінства Менску і Масквы. Гэта — калі трэба даць адлуп заходнім дэмакратызатарам. Вось і ў Кіеве на сэсіі ПА АБСЭ дэлегацыі Беларусі і Расеі прагаласавалі супраць рэзалюцыі, што заклікае ўлады нашай краіны палепшыць сытуацыю ў галіне правоў чалавека. I яшчэ адзін штрых што да «саюзнае дзяржавы». На «Славянскім базары» ад выказваньняў Паўла Барадзіна стала ніякавата. «Лукашэнка выступіў на расейскай мове, прывітаньне Пуціна — на расейскай мове, хаця ён мог і па-нямецку, і па-ангельску, і па-франпуску... А вось прывітаньне ўкраінскага прэзыдэнта было на «незалежнай мове», — упікнуў Барадзін.