- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па Брылі. Ён прыняў свой жыцьцёвы хрост як марпех, у 1939 годзе, пад Гдыняй. Янка Брыль быў апошнім з тьгх пісьменьнікаў стагодзьдзя, на вачах якіх сьвет руйнаваўся і паўставаў наноў: ягоны жыцьцёвы досьвед ахопліваў увесь беларускі XX век, з вайною і жыцьцём пад Полыпчай уключна. Ён пайшоў у іншы сьвет як неаспрэчны аўтарытэт беларусаў. Ён быў маральным эталёнам, адным з тых Сакратаў якія, паміраючы, застаюцца, пакідаюць па сабе дарогу: маральную дактрыну, узор паводзінаў і мысьленьня. Пайшоў адзін з нас — ён да апошняга свайго дня ахвяраваў грошы на выданьне "Нашай Нівы". Калі вы атрымаеце гэты нумар, ён ужо ляжа на вечны спачын на могілках у Калодзішчах.