- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наёмнікі. За чысткай КДБ у ценю засталося, хто прызначаны наступнікам Жадобіна ў Службе аховы прэзыдэнта. Старшынём Камітэту дзяржбясьпекі прызначаны генэрал-маёр Юры Жадобін, які займаў да таго пасаду начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта. Замест яго начальнікам Службы бясьпекі кіраўніка дзяржавы назначаны падпалкоўнік Андрэй Уцюрын, які займаў да гэтага часу пасаду начальніка ўпраўленьня асабістай аховы гэтай структуры. Зьвяртаюць увагу дзьве акалічнасьці. Па-першае, былыя кіраўнікі асабістай аховы прэзыдэнта займаюць пасьля найважнейшыя пасады ў дзяржаве (старшыні КДБ, кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта. міністра ўнутраных справаў). Такога няма ні ў адной дэмакратычнай эўрапейскай краіне. Па-другое, на пасаду кіраўніка Службы аховы прэзыдэнта падбіраюцца пераважна людзі, якія нарадзіліся не ў Беларусі і сканчалі школу. узгадоўваліся як асобы не ў Беларусі (Ерын, Навумаў, Жадобін, цяпер, імаверна, Уцюрын, біяграфія якога пакуль невядомая; за выняткам Нявыгласа). Такога таксама няма ні ў аднай іншай эўрапейскай краіне, і гэта нагадвае фэадальную эпоху. Гэта адлюстроўвае як інстытуцыйны недавер рэжыму, так і ягоную палітычную сутнасьць.