- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што дазволена Юпітэру, не жазволена Дзямку. Паводле кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея, клан Дзямко апанаваў Столінскі раён. Цяпер справа набывае крымінальны паварот. Шырокі розгалас апошнім часам атрымала справа «клана Дзямко». Яшчэ 20 траўня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей правёў нараду, якая датычыла пытанняў пратэкцыянізму і сямейнасці ў шэрагах улады. Сярод іншага тады быў агучаны выпадак сям’і Дзямко з Столінскага раёну. Макей адзначыў, што складаецца ўражанне, нібыта ўся ўлада ў раёне прыватызаваная адной сям’ёй. Аляксей Дзямко ўзначальвае райвыканкам, яго сын — аддзел райвыканкаму па справах моладзі, сват — старшыня СВК «Палеская ніва», сястра жонкі — старшыня мясцовага савету дэпутатаў, брат — старшыня назіральнай рады СВК «Фядорскі».