- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жалезная заслона. Суд над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства», што старанна ахоўваўся ад грамадзкасьці сіламі міліцыі і спэцслужбаў, быў відаць з кожнага тралейбуса, які праяжджаў па вуліцы Багдановіча. Паколькі нават сваякоў Цімоха Дранчука, Эніры Браніцкай, Аляксандра Шалайкі ды Мікалая Астрэйкі не пускалі ня тое што ў будынак, а і на ганак, група падтрымкі мусіла з ранку да вечара стаяць на вуліцы. У першы дзень людзі ў цывільным не дазволілі прысутным ля суду людзям сесьці на лаўку ў двары. Забарону не зьнялі нават для цяжарных жонак М.Астрэйкі і А.Шалайкі. Тады добрыя людзі прывезьлі некалькі плястмасавых крэслаў. Некалькі дзяўчат падвезьлі прысутным мінэральную ваду, булачкі, пукеркі. На другі дзень ужо дазволілі сядзець на лаўцы. Праўда, ахова засьцераглася ад магчымых акцыяў салідарнасьці, паставіўшы на ўезьдзе ў двор знак «праезд забаронены». Як прызнаўся адзін міліцыянт, апазыцыя магла падагнаць машыну пад пажарную лесьвіцу, па якой тады лёгка ўзабрацца і вывесіць сьцяг на даху.