- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я ня здамся бяз бою. За нацыянальны сьцяг на канцэрце «Акіяну Эльзы» зламалі руку. У суботу, 28 ліпеня, на канцэрце гурту «Акіян Эльзы», які праходзіў у Горадні ў рамках рэклямнага туру «Velcom»-у, спэцназаўцы зламалі руку Аляксандру Шумкевічу (на фота), аднаму зь лідэраў «Маладых дэмакратаў» — моладзевай структуры Абяднанай грамадзянскай партыі. Здарылася за 15 хвілін да заканчэньня канцэрту, калі некалькі моладзевьгх актывістаў разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг над натоўпам. Да Шумкевіча ззаду прабіліся міліцыянты і людзі ў штацкім, заламалі рукі і выцягнулі з Савецкай плошчы, дзе праходзіў канцэрт. На просьбу Шумкевіча даць магчымасьць забраць свой заплечнік, яны адказалі некалькімі ўдарамі нагамі.