- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што рабіць? 2 жніўня, выступаючы на сьвяткаваньні 80-годзьдзя газэты «Советская Белоруссия — Беларусь сегодня», А. Лукашэнка адзначыў, што трэба спыняць «анархію» ў беларускім інтэрнэце. Ён таксама прызнаў поўную непапулярнасьць дзяржаўных рэсурсаў, калі яны знаходзяцца ў стане свабоднай канкурэнцыі зь незалежнымі: «Сярод дзяржаўных сайтаў няма ніводнага з аўдыторыяй болын за пяць тысячаў карыстальнікаў». Ён загадаў стварыць дзяржаўны сайт, каб наведвальнасьць яго была «сотні тысяч». Ён заявіў трохі загадкава, што «ў той жа час маецца нейкі незалежны інтэрнэт-рэсурс, чыя месячная аўдыторыя ўжо пераўзыходзіць болын чым паўтарамільённы тыраж «Советской Белоруссии». Гэта масавы рупар нават не апазыцыі, а рупар варожых нам галасоў, варожых дзяржаваў».