- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адны чытачы прапануюць: вы б адчынілі свае шапікі для незалежнай прэсы або здавалі свае газэты на продаж у супэрмаркеты, дзе ляжаць «Гастраном» і «БелГазета». Людзі наіўна думаюць, што гэта магчыма. Каб прадаваць газэту, скажам, у краме «Акіян», трэба атрымаць узгадненьне ў ідэалягічным аддзеле гарвыканкаму. А там не даюць. Пішуць проста: «немэтазгодна». Ідэалягічныя аддзелы зацьвярджаюць, узгадняюць, дазваляюць — выконваюць функцыі парткамаў і ЦК савецкага часу. У Інтэрнэце прайшла непацьверджаная інфармацыя, што супрацоўнікаў тых аддзелаў пачалі паралельна прымаць на другую стаўку ў КДБ. Такое шматтысячнае войска, добра аплачванае і не занятае нічым, акрамя кантролю за масамі. Ім лепш, чым пры СССР. У КПСС ты мусіў «партыйныя» ўзносы сплачваць, а тут табе другі мільён выдаюць... Як жа пачынаюць гэтых людзей ненавідзець тыя, каго яны кантралююць.