- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дачакаліся капіталізму. Урад прэзэнтаваў праект паставак нафты праз Латвію (старонка 3). Беларусь перагждае канцэпцыю энэргетычнай бясьпекі, адмаўляецца ад выключнае стаўкі на Расею. Дзяржаўныя СМІ зьмянілі пласьцінку. Цяпер у «цэнтры ўніманія» — «скарачэньне выдаткаў», «эканомія і беражлівасьць», «сувэрэнітэт», «падтрымка прыватнага бізнэсу». Палітожг Віталь Сіліцкі камэнтуе на блогу «Кропкі над «і» сайту пп.Ьу: «Ён (Лукашэнка) спрабуе давесьці яго (насельніцгва) да апантанасьці нагнятаньнем пагрозы, ад якой выратуе іх толькі ЁН. Канечне, эканамічная сытуацыя ў выніку нафтагазавых разборак ужо такой, як год таму, ня будзе, але і страшнага абвалу, пра які кажуць некаторыя незалежныя эканамісты, таксама ня можна чакаць. I вось гэтую адсутнасьць катастрофы хочуць залічыць у подзьвігі Лукашэнку». Бюджэт улады пусьцее, таму яна хапаецца за брьггву капіталізму. Капіталізм і нават нармалізацыя адносінаў з Захадам павялічваюць шанцы на дэмакратьвацью і вызваленьне беларушчыны, але не вядуць да іх аўтаматычна. Можна адначасова сьцьвярджаць, што Беларусь вартая вяртаньня ў Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы (старонка 5), і адмахвацца ад запыгаў аб стварэньні нацыянальнага ўнівэрсыгэту (старонка 4), а яшчэ — шыць новыя крыміналкі за «антыўрадавыя графіці» (старонка 4) ды лічыць усіх, хто супраць, ворагамі дзяржавы (прьвнаньне Міхайлава — старонка 6).