- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У дзень інаўгурацыі Абамы і аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу ў Чарнігаве сустрэліся кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка. Гэта быў выразны палітычны сігнал Захаду і Ўсходу. Сігнал падвойны: ні адзін, ні другі не прынялі запрашэння Мядзведзева і не паехалі ў Маскву на газавы саміт у мінулую суботу. Беларускаўкраінская сустрэча ў вярхах доўгі час адкладалася, каб нарэшце адбыцца ў момант найбольшага абвастрэння расійска-ўкраінскіх і найбольшага пацяплення беларуска-еўрапейскіх адносінаў. На пачатку чарнігаўскай сустрэчы Лукашэнка ў прысутнасці журналістаў нагадаў аб прапанове прэзыдэнта Ўкраіны стварыць калідор Чорнае мора — Балтыйскае мора. «Мы гатовыя працаваць з вамі і з краінамі Балтыі ў гэтым кірунку», — сказаў ён.