- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
14 жніўня споўнілася 125 гадоў Аляксандру Мікульчыку — аўтару аднаго зь першых беларускіх гімнаў «Адвеку мы спалі». Той Мікульчык быў просты рабочы: працаваў і грузчыкам, і перапісчыкам, і матросам. Шэсьць месяцаў ён адбыў у зьняволеньні ў час рэвалюцыі 1905—06 г., Жывучы ў Пецярбургу, Кіеве, друкаваўся ў «Нашай Ніве», іншых газэтах. Сьляды Мкульчыка губляюцца пасьля 1918-га. Песьня ж стала народнай. Яе аўтарства так і пазначалася. Пазьней яна прыпісвалася таксама Уладзіславу Галубку. Гарманізаваў жа яе кампазытар Мікола Равенскі. Імя А.Мікульчыка вярнуў зь нябыту гісторык Аляксей Каўка.