- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За паклёп у інтэрнэце будуць садзіць. 19-гадовая гамяльчанка двойчы падумае, перш чым напісаць штосьці агіднае на сваіх саперніц. Дзяўчына з Гомеля прызнаная вінаватай у паклёпе на былых аднакласніц. Але да крымінальнай адказнасці яе не прыцягнулі з-за сканчэння тэрміну даўнасці. Год таму ў Генпракуратуру РБ паступіла заява жыхаркі г. Гомеля, у якой яна ўказала, што ў 2006 годзе яе былая аднакласніца на старонцы гомельскага сайта www.gomelchat.com стварыла анкету пад імёнамі «Шлюшки_Гомеля» і «шлюхиисподворотни», размясціўшы на ёй фотаздымкі трох аднакласніц, іх імёны і нумары мабільных тэлефонаў. Яна ўказала ў гэтай анкеце звесткі пра магчымасць аказання імі паслуг сэксуальнага характару. У далейшым яна неаднаразова перапісвалася з усімі, хто адгукаўся. Дзяўчатам пачалі паступаць званкі. Тады іх бацькі звярнуліся ў міліцую, якая знайшла стваральніцу анкет.