- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эканамічная праграма расейскай экспансіі. Прэса схапілася за скандальную заяву пасла Сурыкава пра магчымасьць выкарыстаньня тэрыторыі Беларусі ў якасьці пляцоўкі для расейскай атамнай зброі. Між тым ягонае інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс-Захад» цікавае перадусім эканамічнымі вымогамі, якія ён сфармуляваў. Пасол патрабуе ад беларускіх уладаў паважаць інтарэсы расейскага капіталу. Аналіз інтэрвію. Выбар СМІ не выпадковы. Агенцтва «Інтэрфакс-Захад» зьвязанае з расейскім «Інтэрфаксам» і блізкае да лукашэнкаўцаў. Якраз яно друкуе паведамленьні беларускага КДБ раней за фармальна «дзяржаўныя» СМІ. Аляксандар Сурыкаў пачаў з адмазкі за нявыдачу крэдыту: «Бюджэт Расеі не крэдытуе камэрцыйных структураў. Расея ніколі не магла абяцаць такі крэдыт камэрцыйнай арганізацыі, якой ёсьць «Белтрансгаз».