- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Прашу ахвяраваць гэты дзень Беларусі». Зварот Аляксандра Мілінкевіча з нагоды Эўрапейскага Маршу. Лідэр Руху за Свабоду зьвярнуўся з заклікам далучыцца да маніфэстацыі, прызначанай на 14 кастрычніка. «Прашу жыхароў гарадоў і вёсак ахвяраваць гэты дзень Беларусі. Прыедзьце на Пакроў у сталіцу. Адчуйма разам дух Свабоды, — піша ён. — Дзяўчаты і хлопцы! На цябе, наша моладзь, надзея! Слухайце сваё сумленьне, рабіце дабро і нічога ня бойцеся». Ён адказвае скептыкам, што сумняюцца ў эфэктыўнасьці масавых акцый: «Маніфэстацыі —самы эфэктыўны спосаб барацьбы за свабоду. Седзячы ў хаце — нічога не даб'емся. Трэба выходзіць! Столькі, колькі спатрэбіцца, каб вызваліць саміх сябе. Няма іншай рады. Так рабілі іншыя народы Эўропы».