- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адстаяў права быць беларусам. Гомельскі хлопец Сяргей Сямёнаў вымусіў старшыню Канстытуцыйнага суду і Мытнага камітэту зьвярнуць увагу на прыродныя правы беларускамоўных. Гісторыя гомельскага хлопца Сяргея Сямёнава пачалася 20 жніўня сёлета, калі хлопец перасякаў беларуска-ўкраінскую мяжу. Хлопец кажа, што праблемы на мяжы ў яго ўзьнікаюць заўсёды, ня стаў выключэньнем і той выпадак. «Мне прапанавалі запоўніць мытную дэклярацьпо. Я папрасіў, каб мне далі дэклярацьпо на беларускай мове, але такой у мытнікаў не аказалася. Я застаўся пры сваёй пазыцыі, абгрунтаваўшы гэта тым, што праз кепскае веданьне расейскай мовы магу дапусьціць нейкія памылкі. Не граматычныя, а па зьмесьце. Пасьля адмовы прапанаваў, каб мне прадставілі прафэсійнага перакладчыка, але і ў гэтым было адмоўлена. Дэклярацыю я так і не запоўніў. За гэта на мяне і быў складзены пратакол паводле артыкула 23.4 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (непадпарадкаваньне законным патрабаваньням)», — кажа С.Сямёнаў.