- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь перажывае пераломны момант. Грузінскі тон Аляксандра Лукашэнкі на адрас Расеі ў часе прэс-канфэрэнцыі ў мінулую пятніцу мог азначаць толькі адно: на маскоўскім накірунку ўсё зусім кепска. Лукашэнка ня хоча разрываць саюзныя адносіны з Расеяй першым, аднак правакуе на гэта Маскву. Мяняецца замежнапалітычная арыентацыя краіны, на месца Расеі прыходзіць Трэці сьвет - Вэнэсуэла, Іран і іжа зь імі. Узамен за захаваньне добраахвотнае каляніяльнае залежнасьці лукашэнкаўская Беларусь атрымлівала ад Масквы мільярды два даляраў за год на газе, нафце і гандлёвых прэфэрэнцыях. Болей прадацца няма каму, цяпер пра датацыі прыйдзецца забыць. Ці значыць гэта, што нас чакае зьмена «сацыяльнага кантракту» і ўнутранай палітыкі? Што стане зь беларускай эканомікай? У гэтым нумары «НН» мы падступаем да аналізу новай палітычнай сытуацыі.