- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Камэдыя дэль’артэ з сур’ёзным вынікам. Выбары ва Ўкраіне на першы погляд уяўляліся руціннай працэдурай, чарговым актам у спэцыфічнай «камэдыі дэль'артэ», якой падаецца звонку палітычная барацьба ў краіне над Дняпром, зь яе своеасаблівымі непісанымі правіламі. Аднак вынік гэтых выбараў зноў мае вялікае значэньне для нашай суседкі, а таксама Беларусі і ўсяго рэгіёну. Насуперак спадзяваньням ворагаў і асьпярогам сяброў выбары даказалі, што Аранжавая рэвалюцыя не бьгла выпадкам, адзінкавым уздымам згалелых масаў і нацыянальнай інтэлігенцыі, але бьгла плёнам глыбіннага прапэсу. Ва Ўкраіне ёсьць сталае запатрабаваньне на ўкраінскамоўных, праэўрапейскіх лідэраў, людзі галасуюць за іх, нават разумеючы іх слабасьці і заганы, пакуль на гэтае, постсавецкае пакаленьне, няма лепшае зьмены.