- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Улады працягваюць рыхтаваць закрыцьцё «Нашай Нівы». У красавіку г.г. газэта «Наша Ніва» атрымала ліст за подпісам намесьніка старшыні Менскага гарвыканкаму М.Ціцянкова ад 10.04.2006, у якім гаварылася, што «разьмяшчэньне газэты «Наша Ніва» ў горадзе Менску немэтазгоднае». На накіраваную ў гарвыканкам скаргу газэта адказу не атрымала. Варта адзначыць, што Закон аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі не прадугледжвае ўзгадненьня разьмяшчэньня выданьняў зь мясцовымі выканаўчымі органамі. Акрамя таго, заканадаўства не ўтрымлівае паняцьця «мэтазгоднасьці». Таму юрыдычна ўсё гэта не вытрымлівае крытыкі. Тым ня менш, пачынаючы з таго часу, пачаліся мытарствы газэты.