- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нацыянальная ганьба. У панядзелак раніцай наведнікі Курапатаў убачылі, што ля ўваходу ва ўрочышча пабураны крыж «Пакутнікам Беларусі». Праўдападобна, вандалы пабывалі ва ўрочышчы ў нядзелю. Ігар Вашкевіч, які жыве побач з Курапатамі, кажа, што яшчэ ўчора бачыў недалёка ад гэтага трох маладзёнаў, з пляшкамі піва ў руках, якія несьлі з сабой калючы дрот. «Тады мне і падумалася, што такі дрот я бачыў на крыжы ва ўрочышчы, таму сёньня з раніцы і прыехаў сюды», — кажа Вашкевіч. Апроч Ігара ля паваленага крыжа таксама стаіць актывіст КХП-БНФ Валер Буйвал, ён гаворыць, што яшчэ ўчора вечарам крыж стаяў на месцы. Ігар Вашкевіч паказвае, што зламаць крыж можна было толькі вельмі вялікай сілай, бо трэба было разагнуць жалезныя замацаваньні, але ў некага моцы хапіла.