- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зіма будзе вясёлая. Ціха-ціха, глуха-глуха ўсё, а такі растуць чаканьні пераменаў. «Саюзьнік, горшы за ворага» — старонка 8. Выцек інфармацыі пра байкот беларускіх тавараў расейскімі дзяржаўнымі падрадчыкамі пацьвярджае, што Расея маніцца ўзімку ўзяць Беларусь за жабры. Гэта азначае фактычны правал ранейшага замежнапалітычнага курсу краіны. Адначасовы эканамічны ціск на розных кірунках можа прывесьці да пагаршэньня сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў Беларусі і росту пратэставых настрояў. У такім разе восеньскае ўзмацненьне рэпрэсій супраць апазыцыі можна патлумачыць жаданьнем запалохаць патэнцыйных лідэраў, здольных узначаліць пратэсты. Гутарка з Паўлам Красоўскім па выхадзе з турмы — старонка 4. Пратэстанты з поўнаэвангельскай царквы «Новае жыцьцё» абвяргаюць стэрэатып, што, маўляў, найлепш ляжаць, не варушыцца і не высоўвацца. Яны пайшлі на прынцып, і зь імі ня ведаюць, што рабіць. Старонка 9.