- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На 27 лістапада запланавана падпісанне ў Мінску новага кодэкса Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Гэта яшчэ адзін крок да «групавога» ўступлення краін ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. І калі перспектыва далучэння да сусветнай гаспадарчай супольнасці застаецца замглёная, дык вынікі прыняцця агульнага з Казахстанам і Расіяй мытнага кодэкса для беларусаў могуць быць вельмі адчувальнымі. Найперш — значна вырастуць мыты на ўвоз патрыманых аўто з-за мяжы. Сёння ў Беларусі яны вагаюцца ў межах ад 0,35 да 2 еўра за кубічны сантыметр аб’ёму рухавіка. Найбольшае мыта бярэцца за машыну, старэйшую за 14 гадоў. Але такая катэгорыя рэдкая. Большасць патрыманых машын, што ўвозяцца ў нашу краіну, маюць узрост ад трох да дзесяці гадоў. А гэта адпаведна мыта ў памеры ад 0,35 да 0,6 еўра. А цяпер адчуйце розніцу: у Расіі ўвоз трох/пяцігадовага аўтамабіля абкладаецца мытам ад 1,2 да 2,8 еўра. А калі ўзрост аўтамабіля большы за пяць гадоў, памер пошліны сягае 6 еўра за «кубік».