- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зварот у справе Дашкевіча. Незарэгістраваны Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» распаўсюдзіў зварот да грамадзкіх арганізацыяў і рухаў, бацькоў, прэсы і міжнароднай супольнасьці. Ён заклікаў да праяўленьня салідарнасьці з палітрэпрэсаванымі ўсімі магчымымі спосабамі. КАРС нагадвае, што 30 кастрычніка ў 11.00 у судзе Кастрычніцкага раёна (вул.Сямашкі,33), будзе разглядацца справа Зьмітра Дашкевіча. Прыводзяцца зьвесткі: ад пачатку году вынесена 13 крымінальных прысудаў на пазбаўленьне волі па палітычных матывах, узбуджана 94 крымінальныя справы, асуджана на шматсутачнае зьняволеньне ў турме 797 чалавек. За паўгоду выключаныя або падпалі пад ціск 393 студэнты, 49 асьпірантаў і магістрантаў.