- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хельсынскаму камітэту вярнулі офіс. Беларускаму Хельсынскаму камітэту яіпчэ на год падоўжылі дамову на арэнду памяшканьня на вуліцы Лібнэхта, 68. Гэта стала магчымым пасьля таго, як старшыня БХК Тацяна Процька ў сераду сустрэлася з прадстаўніком галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Міхаілам Бяляевым. Раней БХК быў вымушаны пакінуць офісны будынак, цяпер чакаецца вяртаньне праваабаронцаў у старыя сьцены. Аглядальнікі ставяць гэты крок у адзін шэраг з адступленьнем уладаў перад галадоўкамі пратэстантаў і каталікоў, забастоўкамі рабочых, якім не выплачвалі заробкі. Таксама адзначаецца, што Эўропа і ЗІПА выступілі з рэзкай крытыкай рашэньня пра высяленьне апошняй легальнай праваабарончай арганізацыі, якая дзейнічала на напыянальным узроўні. «Наша Ніва» такой ласкі ўладаў пакуль не дачакалася. Зьміцер Панкавец