- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Якія 100 мільярдаў, спадар Лукашэнка? Беларусь прасіла ў Расіі пазычыць яшчэ $3 мільярды — на пераход у разліках на расійскія рублі. Масква не дала. «Мы нават не разглядаем» просьбу Беларусі аб выдзяленні крэдыту 100 млрд расійскіх рублёў (каля $3 млрд) у абмен на пераход на разлікі ў рублях ва ўзаемным гандлі, заявіў 24 студзеня журналістам намеснік міністра фінансаў РФ Дзмітрый Панкін. «У іх былі ў лістах лічбы — 100 мільярдаў рублёў, мы гэта нават не разглядаем», — прывяло ягоныя словы агенцтва РІА «Новости». На пачатку мінулага году Расія выдала Беларусі $1,5 млрд у крэдыт. У канцы году — яшчэ адзін стабілізацыйны крэдыт, ужо $2 мільярды. Першую траншу яго Беларусь атрымала ў лістападзе, другая мае прыйсці ў лютым, пры ўмове, што Беларусь падпіша мемарандум аб эканамічных прэферэнцыях для Расіі на беларускім рынку, аформленых як «план сумесных дзеянняў дзвюх краін па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансавага крызісу».