- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як беларусы памінаюць продкаў. Перад Дзядамі абавязкова ішлі на могілкі, прыбіралі магілы, а ў хаце перад самым сьвятам мылі вокны. Вымытая й прыбраная хата чакае сваіх былых жыхароў. На стале мусіць быць багата страваў, што сымбалізуюць спрадвечныя беларускія ўяўленьні пра сытасьць: кілбасы, кумпякі, сыры, сала. Галоўнай памінальнай стравай лічылася куцьця. Яе запраўлялі салам або маслам, варылі халадзец, пяклі бліны. Памінальнай стравай былі і клёцкі, запраўленыя скваркамі з цыбуляй ці сьмятанай. Па кавалачку кожнай стравы пакідалі на асобнай талерцы продкам. Гэта было як прычашчэньне з усімі продкамі. Налівалі дзядам і чарку. Галава сям’і клікаў: «Сьвятыя дзяды, ідзіце сюды!» Зрэшты, можна абысьціся і без традыцыйнага стала. Дзяды — глыбока асабістае сьвята. У гэты дзень у храмах праходзяць набажэнствы. Таму проста наведайце 2 лістапада храм, прынясіце адтуль асьвячоную сьвечку, запаліце яе дома ды памаліцеся. Згадайце добрым словам сваіх дзядоў ды паразважайце пра мінуўшчыну і будуыню.