- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зьміцер Дашкевіч: Пасьпешлівы суд вынес прадказальнае рашэньне: паўтара году турмы лідэру беларускамоўнае моладзі. 1 лістапада завяршыўся суд над Зьмітром Дашкевічам, лідэрам незарэгістраванага «Маладога фронту». Зьміцер абвінавачваўся ва ўдзеле й кіраваньні гэтай арганізацыяй. Паводле артыкулу 193 ч. 1 КК РБ маладафронтаўцу пагражала два гады зьняволеньня. Столькі і запатрабаваў пракурор Аляксандар Бароўскі. Судзьдзя Ала Булаш прысудзіла паўтара году зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Справу «Маладога фронту» распачаў аддзел КДБ па барацьбе з тэрарызмам. У сьпісе падазраваных, апроч Зьмітра, спачатку былі Сяржук Лісічонак, Павал Красоўскі, Алег Корбан, Барыс Гарэцкі. Раённыя пракуратуры, згодна з распараджэньнем КДБ, дапыталі дзясяткі людзей як сьведкаў. Да суду давялі аднаго Зьмітра.