- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З галавою ў мінулым. На Антыкамуністычным форуме, што сабраўся 4 лістапада ў Менску, — форумам, праўда, гэты сходу вузкім коле, арыентаваны не навонкі, а ўнутар, на саміх сябе, на ўжо навернутых, можна назваць зь вялікай нацяжкай — адзін з удзельнікаў высьцеліў дарогу ў залю сьвежымі нумарамі газэты «Товаршц». Ён прынёс ня «Фолькішэр Бэабахтэр» і ня «Праўду» 1937 году. Нават не партыйны орган — гэта незалежная левая плюралістычная газэта, якую калегі нашаніўцаў выдаюць на свой страх і рызыку, друкуючы за мяжою і перавозячы ў Беларусь. Не знайшлося сярод удзельнікаў форуму разважлівага чалавека, які б спыніў гэтую абразу незалежнай прэсы, які б паставіў сабе пытаньне, чым «мы» лепшыя ад «іх»?