- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Замест адной вечарыны - дзьве. Сьпявае Вольскі, рэдактары адкажуць на пытаньні. 23 лістапада нашай газэце спаўняецца 100 гадоў. Гэта ня проста юбілей аднаго выданьня. У 1906 годзе пачаліся беларускі пэрыядычны друк і разбудова нацыянальнае інфраструктуры. Пры іншай уладзе гэтае сьвята адзначалася б на найвышэйшым узроўні. А ў сталіцы РБ 2006 году Рэдакцыі адмовілі ўсе залі, у якія мы зьвярталіся, каб правесьці ўрачысты сход. Вядома чаму: у Палацы мастацтваў нам шапнулі, што пасьля папярэдняй вечарыны «НН» ім «тэлефанавалі». Хоць «Наша Ніва» імкнецца трымаць дыстанцыю ад усіх палітычных сілаў. вымушаныя правесьці ўрачыстасьць на Сядзібе Партыі БНФ. За такую магчымасьць Фронту шчыра дзякуем. Аднак заля там малая. Што ж: замест аднаго вырашалі правесьці два ўрачыстыя сходы. Першы пачнецца а 17-й, другі — а 19-й гадзіне 23 лістапада (чацьвер). Адрас Сядзібы БНФ: Варвашэні, 8 (каля мэтро «Плошча Перамогі»). Першая вечарына скончыцца а 18.45, другая — а 20.45.