- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандар Кульлінковіч: Выцерлі ногі. Лідэр «Neuro Dubel» пра забарону прэзэнтацыі новага альбому ягонага гурту і фэсту «Рок-Кола». Шок. Гэта была не звычайная ўжо для беларускіх музыкаў адмена канцэрту, гэта быў цынічны удар ніжэй пупка. Птушкафабрыкі адпачываюць. Прайшлі канцэрты «Крамы» і «N.R.M.» Усім — і прыхільнікам, і музыкантам — хацелася верыць, што, нарэшце, голас розуму перамог! Улады зразумелі, што пагроза цёпламу ды вільготнаму клімату сыходзіць ня з боку рок-музыкі. Упс!.. — як казала мая ўлюбёная сьпявачка Брытні Сьпірс. Тэлефон разрываўся, сэрца таксама. Дзюбелі ў шоку, мае калегі-музыканты шчыра спачуваюць. Сорамна перад публікай, да чырвані. Аб нас усіх у чарговы раз выцерлі ногі. Забарона невялікага канцэрту ў прыватным клюбе сыходзіла з такіх вяршыняў! Калі б не было так жудасна і крыўдна, гэтым можна б было ганарыцца.