- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сьвет паўстаў на абарону Тані. Студэнтку-чацьвёртакурсьніцу факультэту міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Тацяну Хому (на фота) 24 лістапада адлічылі за «адкрытую непавагу да БДЭУ і парушэньне правілаў унутранага распарадку». Парушэньнем рэктар Уладзімер Шымаў палічыў адсутнасьць Тацяны на занятках на працягу трох дзён: дзяўчына выяжджала ў Францыю, дзе яе выбралі ў кіраўніцгва Зьвязу нацыянальных студэнцкіх аб'яднаньняў Эўропы Е8ІВ. Зьвяз аб'ядноўвае 44 арганізацыі з 34 краін, у яго ўваходзіць 9 млн студэнтаў. Зрэшты, сама Тацяна кажа, што рашэньне пра яе выключэньне прымалі на значна вышэйшым узроўні, чым кіраўніцтва ўнівэрсытэту. Пра гэта сьведчыць, што «прадстаўнік выхаваўчага аддзелу БДЭУ», які праводзіў зь дзяўчынай гутарку, аказаўся супрацоўнікам КДБ. Рэктар нават ня стаў выклікаць для тлумачэньняў студэнтку-выдатніцу, у якой за ўсе гады навучаньня не было ніводнага спагнаньня ці вымовы.