- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Праблема Казуліна» вуснамі Лукашэнкі. У гішпанскай газэце «Паіс» зьявілася інтэрвію з АЛукашэнкам. Адзін з самых інтрыгоўных момантаў: Лукашэнка заявіў, што гатовы разгледзець пытаньне аб памілаваньні Казуліна, калі той яго папросіць. «У нашым Крымінальным кодэксе няма палітычных злачынстваў. Мне ня важна, хто ён. А калі нейкая асоба фармуе банду і штурмуе турму... Суд прыняў рашэньне. Гэта незалежная галіна ўлады. Я паважаю яго рашэньне. Адзінае, што я магу зрабіць, гэта памілаваць яго. Калі асуджаны пра гэта папросіць, я вывучу ягонае прашэньне і пасьля скажу, ці вызваляю яго», — цытуе Лукашэнку «Паіс». Цяжка прагаазаваць, якое было б рашэньне ў такім выпадку. Але яшчэ цяжэй уявіць, што Казулін напіша такую паперу. Аляксандар Класкоўскі