- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Расея Мядзьведзева будзе ўсё далейшая ад Лукашэнкі. Выбар Пуціна стаў вядомы. Мядзьведзеў — прафэсарскі сын, гадаванец Пецярбургу, народжаны ў 1965 годзе, сталеньне якога прыпала на гады вайны ў Аўганістане і гніеньня савецкай імпэрыі. У расейскай вярхоўцы цяжка знайсьці некага болып эўрапейскага ў сілу свайго паходжаньня. Нездарма Пуцін столькі сілаў уклаў у сваю піяр-кампанію перад выбарамі: без падтрымкі Пуціна Мядзьведзеву пяжка бьгло б перамагчы. Мядзьведзеў мае выдатныя сувязі, калі не сказаць — повязі — з расейскім капіталам. «Газпром» стаіць за ягонай кандыдатурай. Ён безумоўна пранягне разьвіцьцё дзяржаўна-манапалістычнага капіталізму, а курс на пабудову энэргетычнай імпэрыі застанецца нязьменны. Гэта азначае, што захаваньне высокіх пэнаў на энэрганосьбіты будзе і надалей галоўнай задачай замежнай палітыкі Расеі. Гэта азначае таксама, што інтарэсы Расеі будуць і надалей дыямэтральна супрацьлеглымі інтарэсам малых усходнеэўрапейскіх дзяржаваў, у тым ліку Беларусі.