- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наша надзея. Каляднае пасланьне апостальскага візытатара для беларусаў замежжа а. Аляксандра Надсана. Герой Коласавай паэмы «Новая зямля», лясьнік Міхал, жыў думкай набыць кавалак уласнай зямлі, каб запэўніць лепшую долю для сябе і сваёй сям'і. На жаль, яму не давялося бачыць зьдзяйсьненьня сваёй задумы. Зьняможаны, ён хварэў і памёр, не дасягнуўшы сваёй мэты. Аднак думка пра ўласную зямлю не пакідала яго да канца. Ягоныя апошнія словы былі зьвернуты да брата Антося, якому ён даручаў працягваць справу...