- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лукашэнкавы абяцаньні на трэці тэрмін: умацаваньне незалежнасьці і мадэрнізацыя. Што вынікае з праграмнага інтэрвію А.Лукашэнкі беларускім тэлеканалам? Насамперш А.Лукашэнка паабяцаў курс на ўмацаваньне незалежнасьці: «Усё-такі пагадзіцеся, мы пабудавалі сувэрэнную і незалежную дзяржаву ў Беларусі. ...у праціўным выпадку мы б сталі часткаю нейкага саюзу ці... краіны. ...Наўрад ці знойздеш у нас чалавека ў Беларусі, які б такой пэрспэктывы жадаў». Так распачаў ён гаворку. А. Лукашэнка настойліва даказваў, што не расплачваўся з Расеяй беларускай маёмасыпо за палітычную падтрымку: «Я яшчэ нікому нічога — ні сувэрэнітэту, ні незалежнасьці сваёй не аддаў».