- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо на гэтым тыдні пачынаюцца мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы. Пададзены заяўкі на правядзенне 17-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. У Лідзе заяўку на дыктоўку падпісала 2-гі сакратар Лідскага райкама БРСМ Кацярына Ясючэня. Тэксты дыктовак па традыцыі падрыхтавала Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Першая дыктоўка адбудзецца ў бібліятэцы вёскі Мінойты 17 лютага. Дыктоўкі на 3-м бібліятэчным філіяле і ў Доме Таўлая спланаваны на 18 лютага. Дыктоўка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы пройдзе 21 лютага. Літаб’яднанне “Суквецце” пры “Лідскай газеце” піша дыктоўку 21 лютага. Каб ведаць дакладны час, сачыце за абвесткамі!