- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нядзелю 31 сакавіка, на світанні, пад радасныя гукі званоў і велікодных спеваў у цэнтры Менска, на вуліцах, прылеглых да катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, прайшла Рэзурэкцыйная працэсія. Шэсце соцень вернікаў з Найсвяцейшым Сакрамэнтам у велікодную раніцу ўзначаліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. У працэсіі ўзяў удзел таксама Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Іерархі і святары па чарзе неслі Цела Хрыста ў манстранцыі, што з'яўляецца старадаўнім вялікодным звычаем у Каталіцкім Касцёле. Пасля працэсіі ў галоўнай каталіцкай святыні сталіцы адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбісуп Станеўскі. Падчас яе да сабраных у архікатэдры вернікаў духоўна далучыліся тысячы тых, хто слухаў яе трансляцыю па радыё або глядзеў яе анлайн у інтэрнэце.