- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
5-6 верасня ў Менску ў Цэнтры даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН працаваў 3 Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры. На ўрачыстым пасяджэнні выступілі акадэмікi У.Р. Гусакоў, А.І. Лакотка, А.А. Каваленя, кандыдат гiстарычных навук з С. Пецярбурга - Марыя Спірына, прадстаўнік Міністэрства адукацыі і іншыя. Акадэмік А.А.Каваленя нагадаў прысутным, што першы Мiжнародны навуковы кангрэс культуры адбываўся ў 2016 годзе, другі праходзіў у 2020-тым у час пандэміі, часткова ў дыстанцыйным фармаце. Акадэмік Уладзімір Гусакоў падкрэсліў важнасць вызначэння паняцця “Беларускі свет” і заклікаў развіваць і вывучаць беларускую культуру, захоўваць фундаментальныя асновы нашай ідэнтычнасці: беларускую мову, культуру, хрысціянскі светапогляд, міжканфесійную талерантнасць і спагаду да прадстаўнікоў іншых народаў, лепшыя якасці, як гасціннасць і душэўнасць, дабразычлівасць. Выступленні даследчыкаў праходзілі ў секцыях: нацыянальная мова, літаратура і культура, культура этнічных супольнасцяў і рэгіёнаў, кіна-, відэа- тэатральнае мастацтва, музычнае мастацтва, выяўленчае і дэкаратыўна прыкладное мастацтва і дызайн. 6 верасня з дакладамі выступілі беларускія літаратуразнаўцы: Галіна Тычка, Ігар і Жанна Шаладонавы, Марыя Мартысевіч, Дзмітрый Дрозд і іншыя. У дзейнасці Міжнароднага кангрэса ўдзельнічамі кітайскія студэнты і аспіранты: Сюй Цзінань, Чэн Сюйжун, Лю Юйлін, якія вывучаюць беларускую культуру, мастацтва і музыку. 6 верасня Цэнтры даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН праход