- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да Дня беларускага пісьменства, якое прайшло ў Лідзе, у выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла кніга "Край наш вольны, край любімы". Першая прэзентацыя яе прайшла ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі 7 верасня. 24 верасня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло паседжанне лідскага літаб’яднання “Суквецце”. На паседжанні прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Адамаўна Серафіновіч і дырэктар Лідамедыя-кампаніі Павел Івуць. Яны падзякавалі лідскім літаратарам за актыўны ўдзел у мерапрыемствах Дня пісьменства, перадалі кіраўніку значную колькасць асобнікаў літаратурнага зборніка з творамі лідскіх аўтараў. Госці таксама азнаёміліся з альбомам “Лідскі Парнас. 175 партрэтаў лідскіх літаратараў”. Альбом прадставіў Станіслаў Суднік, Гэта грунтоўны ілюстраваны зборнік пра літаратуру і літаратараў Лідчыны. Унікальны альбом быў выдадзены ўсяго ў 3-ох асобніках у рамках падрыхтоўкі да свята ХХХІІ Дня беларускага пісьменнаства ў Лідзе. Трэба адзначыць, што Кацярына Адамаўна ўвесь час прамаўляла толькі па-беларуску. Што тычыцца кнігі "Край наш вольны, край любі-мы", то яна выйшла ў серыі “Беларусь літаратурная”. Серыя заснавана ў 2003 годзе. Уклаў лідскі зборнік Віктар Шніп. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.